FANDOM


Шаблон:Палітыка Адміністратараў вікі могуць абараняць старонкі, а таксама здымаць абарону са старонак. Ўстаноўка абароны можа азначаць, што толькі ўдзельнікі з правамі адміністратара і вышэй могуць змяняць або пераназываць дадзеную старонку або малюнак.

Большасць старонак на вікі павінны заставацца неабароненымі, каб любы ўдзельнік мог іх рэдагаваць. Аднак некаторыя старонкі можна абараніць часова або пастаянна, у выпадках старонак з апісаннем ліцэнзіі вікі або частага вандалізму.

Вы можаце даведацца больш аб розных тыпах абароны, прачытаўшы артыкул Даведка:Абарона старонак.

Выкарыстанне абароны Edit

Пастаянная абарона можа прымяняцца ў выпадках:

  • Загалоўнай старонкі вікі, асабліва, калі гэта Галоўная старонка вельмі актыўнай і буйной вікі
  • малюнкаў лагатыпа або фавікона
  • старонак з апісаннем ліцэнзій і аўтарскіх правоў на матэрыялы
  • з мэтай захавання ў цэласнасці старых прэс-рэлізаў (навінаў, паведамленняў блогаў)
  • старонак у прасторы назваў MediaWiki (абаронены аўтаматычна)
  • старонак з апісаннем палітыкі вікі, якія ўжо прайшлі абмеркаванне і ўзгодненыя ўнутры супольнасці

Часовая абарона можа прымяняцца ў выпадках:

  • каб спыніць непрадуктыўныя вайны правак, у тым ліку і па просьбе саміх удзельнікаў супольнасці
  • старонак і малюнкаў, якія сталі мэтай пастаянных нападак з боку вандалаў

Не трэба абараняць старонкі з персанальнымі CSS і JS наладамі, так як іх могуць рэдагаваць толькі самі ўдзельнікі асабіста і ўдзельнікі з правамі адміністратара і вышэй.

Простыя правілы абароны старонак Edit

  1. Абарона старонак без крайняй неабходнасці - гэта распаўсюджаная памылка. Не трэба абараняць старонку толькі таму, што яна - Загалоўная.
  2. Не трэба самому правіць часова абароненую старонку, за выключэннем дадання адзнакі аб тым, што гэтая старонка абароненая.
  3. Не трэба абараняць старонку, калі Вы самі ўдзельнічаеце ў вайне правак. Адміністратар - не вышэй за іншых удзельнікаў і не прывілеяваны рэдактар. Яго дадатковыя магчымасці павінны дапамагаць супольнасці, а не служыць дасягненню асабістых мэт.
  4. Часовая абарона не павінна быць ўстаноўлена на значны тэрмін.
  5. Не трэба абараняць асабістыя старонкі ўдзельнікаў і старонкі абмеркавання старонак і ўдзельнікаў, за выключэннем крайняй неабходнасці.
  6. Абарона старонкі не павінна азначаць, што менавіта гэтай версіі старонкі Вы аддаеце перавагу. Трэба заўседы тлумачыць, чаму Вы абаранілі тую ці іншую старонку.


Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki